Перайсці да зместу

Entertainment Weekly

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Entertainment Weekly
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
англ.: Entertainment Weekly[1]
Тып часопіс
Заснавальнік Time Warner
Уладальнік Time Inc.
Выдавец Time Inc.
Краіна
Заснавана 1990
Тэматыка забаўляльны часопіс
Мова англійская[1]
Перыядычнасць штотыднёвік
Галоўны офіс Нью-Ёрк
Тыраж 1 798 643
ISSN 1049-0434
Вэб-сайт ew.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Entertainment Weekly (скарочана EW) — амерыканскі штотыднёвы часопіс, публікуемы выдавецкім домам Time Inc., філіялам кампаніі Time Warner, з 16 лютага 1990 года. Распавядае галоўным чынам пра фільмы, тэлевізійныя серыялы, мюзіклы на Брадвеі, кнігі і іншыя аб’екты масавай культуры. У адрозненне ад большасці падобных выданняў часопіс не факусуецца на асабістым жыцці знакамітасцей, падаючы чытачу першым чынам навіны пра апошнія рэлізы і прафесійна выкананыя рэцэнзіі. Тэматычна падобны на такія штотыднёвікі як Variety і The Hollywood Reporter, аднак меней спецыялізаваны, тым самым ахопліваючы шырэйшую аўдыторыю.

Створаны ў 1990 годзе нью-ёркскім журналістам Джэфам Джарвісам, як перадавы аглядальнік сусветнай поп-культуры. На вокладцы першага нумара была намалявана канадская кантры-выканаўца Кэтрын Дон Ланг, аж да сярэдзіны 1992 года загалоўнае слова «Entertainment» пісалася з маленькай літары. Ужо ў 2003 годзе тыраж перавысіў 1,7 млн копій у тыдзень, у сакавіку 2006 года арыгінальны дызайн цалкам быў зменены, стаўшы больш сучасным. Часопіс рассылаецца па паштовай падпісцы, акрамя таго, дзейнічае афіцыйны сайт, які кіруецца Сіндзі Стыверс[2], дзе рэгулярна выкладваюцца навіны, цікавыя відэаролікі, фатаграфіі. Прысутнічае архіў са старымі артыкуламі і інтэрв’ю, вядомыя аўтары вядуць асабістыя блогі і калонкі.

Штогод часопісам уручаецца прэмія Ewwy Award, узнагарода лепшым тэлевізійным серыялам розных жанраў і кірункаў.

Зноскі

  • ew.com — афіцыйны сайт